Фальклорнае свята "Гуканне вясны"

10.04.2024

У старэйшай групе №8 прайшло фальклорнае свята «Гуканне вясны». Гэта свята не толькі яркае, але і вельмі музычнае. Зваць вясну пачыналі дзяўчаты, яны спявалі песні-вяснянкі, песні-заклічкі. Дарэчы 7 красавіка на Благавешчанне Вясну клікалі ў трэці (апошні) раз. Нашы дзецi гулялі ў беларускія народныя гульні, вадзілі карагоды, спявалі песні-вяснянкі. Усе засталіся вельмі задаволены святам!

Развіваючы творчы патэнцыял дзяцей праз беларускі фальклор, мы захоўваем нашыя традыцыі!