Свята "Саракі"
30.03.2022Нашы выхаванцы працягваюць знаёміцца з традыцыямі беларусаў! Свята Сарокі было адным з вясновых свят, прысвечаных сустрэчы Дня вясновага сонцастаяння, якое было ледзь не галоўнай падзеяй у жыцці славян. Літаральна ўсе вясновыя святы прысвечаны гэтай прыроднай з'яве або звязаны з ёй.
У славян паўсюль існавала вера ў тое, што ў гэты дзень з цёплых краін прылятаюць кулікі і жаўрукі і прыносяць з сабой вясну. У гэты дзень лічылася, што павінен прыляцець жаўрук. Пад Сарокі бабы ставілі аладкі і рабілі з іх «кулікоў». У Беларусі лічылі, што ў гэты дзень першыя птушкі вяртаюцца з выраю і шукаюць сабе месца для гнездавання.